Home

Advertisement

ПРАНКІ ЗРАНКУ

  • Nov. 23rd, 2009 at 1:47 PM

Даўно настала пара прапіярыць Вітаўта Я. Бісь-Януковіча і яго непараўнальныя ПРАНКІ ЗРАНКУ. З апошняга – пранк з п'янай Барабаншчыкавай http://34mag.net/content/1029

Альбом гурта BAND A

  • Sep. 21st, 2009 at 1:02 PM

Мне заўсёды падабаўся інды-рок з жаночым вакалам. Прачнуўся зраніцы, паслухаў альбом мэйд-ін-беларусь-групы BAND A і вам рэкамендую http://band-a.com/audio

Творчы эксперымент, праведзены рэдакцыяй беларускага футбольнага сайта Match.by падчас выезду ў Швецыю на моладзевы чэмпіянат Еўропы U-21 2009. Нашыя “Шведскія відэадзённікі” – гэта спроба перадаць атмасферу прысутнасці на футбольным турніры за межамі Беларусі. Дарогі, гарады, краіны, паромы, хостэлы, стадыёны – усё гэта дзеля таго, каб быць бліжэй да футболу.











Дарога. Яна атрымалася доўгай нават на самалёце. “Боінг” вылецеў з Мінска раніцай у панядзелак і крыху больш чым праз 2 гадзіны прызямліўся ў Антальі, дзе ў самалёт пагрузіліся гульцы, трэнеры і суправаджаючыя асобы зборнай, якая праводзіла ў Турцыі трэніровачны збор. Пасля дазапраўкі паветраны карабель ўзяў курс на Сярэднюю Азію.

Чытаць далей пра паездку на футбол Казахстан–Беларусь )

 

Перазімавалі

  • Mar. 15th, 2009 at 10:15 PM

Ну вось і скончыўся самы калічны для футбольнага чалавека час года – міжсезоньне. Чалавек я ўсё ж футбольны. Як ні круці. А адпрацавалі сёньня мы на www.match.by на моцную чацьвёрку па пяцібальнай. Чатыры матчы – чатыры онлайн-рэпартажы. Але ж ёсьць куды расьці, і гэта добра. Фуф. Вось цяпер я адчуваю, што зіма скончылася.

Ахова птушак праз sms

  • Mar. 5th, 2009 at 5:25 PM

Убачыў бусла – шлі sms! Арганізацыя "Ахова птушак Беларусі" ды кантэнт-правайдэр "Стрымлайн" замуцілі нармальную акцыю. Пачытаць падрабязнасьці (а таксама паслухаць сьпевы нашых птушак)

База БАТЭ зімой

  • Feb. 4th, 2009 at 1:00 AM

Ну вось, быў па справах у Барысаве, вырашыў заехаць глянуць на трэніровачную базу БАТЭ. Дарога туды, канечне, сіпец. На базу пусьцілі без пытаньняў.

Дарэчы, узгадаў цікавую гісторыю: перад хатнім матчам барысаўцаў супраць "Рэала" (канец лістапада) да мяне звярнуліся два журналісты з гішпанскага тэлеканала "Антэна 3", які арганізоўваў наўпроставую трансляцыю на Гішпанію. Хочам, маўляў, наведаць трэніроўку БАТЭ на іх базе. Як мог, я ім растлумачыў, як і куды ехаць, напісаў нават для таксіста запіску. На наступны дзень, сустрэўшы іх, я, натуральна, запытаўся, як яны зганялі ў Дудзінку. што адказалі гішпанцы + фоткі зімовай базы БАТЭ )


На паўночным уездзе ў Валенсію быў вялікі затор, і існавала верагоднасць спазніцца на гульню. Зрэшты, зоркі ўсміхнуліся: дарога паціху вызвалілася, ды “Месталья” была знойдзеная амаль адразу. Зусім хутка там меўся пачацца матч “мышэй” супраць “Севільі”.

 

 

Далей... )



Космас – гэта калі ты заходзіш на стадыён “Камп Ноу” за 15 хвілінаў да пачатку гульні “Барселоны”, стараешся адшукаць вокам Аляксандра Глеба сярод удзельнікаў перадматчавай разьмінкі, а пасля трыбуны самага вялікага футбольнага стадыёна Еўропы пачынаюць спяваць гімн свайго клюба…

 

 

Далей... )

 

 

Казахстан

  • Jan. 10th, 2009 at 1:51 AM

Ёсьць вялікая спакуса рвануць у Казахстан у канцы сакавіка на матч зборных. Білецікі, канечне, пакуль знаходзяцца ня надта танныя. Падкажыце, мо хто ведае, які-небудзь бюджэтныя варыянты з Масквы, ці з Кіева, ці хоць з Растова або Каўказа :) Ці проста вопытам, калі былі ў гэтай краіне.

Вы можаце доўга мяне пераконваць, што менскае "Дынама" калісьці гуляла з "Астан Віллай", але – нават калі такое і было – то гэта быў нейкі таварыскі матч. І "Дынама", магчыма, было ня нашае, а маскоўскае, напрыклад. У гісторыі еўракубкаў мінчукі і бірмінгемцы не сустракаліся.

Уся гісторыя выступаў беларускіх клюбаў у Кубку УЕФА ды Кубку/Лізе Чэмпіёнаў

Merci! — Je vous en prix!

  • Jan. 5th, 2009 at 8:34 PM

Усё жыцьцё я думаў, што правільны адказ на французскае "Мерсі!" – гэта "Сіль ву пле". А вот і хрэна. Правільна казаць – "Жэ вуз ан пры"! Вось так разьбіваюцца дзіцячыя ўяўленьні пра сьвет :)

Першае студзеня

  • Jan. 2nd, 2009 at 12:12 AM

Навагоднюю алкакропельніцу ўдалося адключыць ужо першага студзеня. Вечар стартавага дня 2009 году ўвогуле прайшоў дужа прыемна – лёгкая посталкагольная меланхолія, не сапсаваны дубляжом фільм "Парыж" у кінатэатры "Перамога", кубачак кавы ў бары "Радзівіл", шпацыр пад ненавязлівую размову па вечаровых вуліцах... А цяпер – manos a la obra.

Што было ў гэтым годзе?

  • Dec. 26th, 2008 at 1:41 PM

Адзін з харошых успамінаў – паездка на матч РЭАЛ - БАТЭ. На фота – каментар клюбнаму тэлеканалу мадрыдзскага РЭАЛУ (дзеваха ентая ў анфас неяк лепей глядзелася).



Latest Month

November 2009
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

Syndicate

RSS Atom
Powered by LiveJournal.com